«У калядны вечар» (да Старога Новага года)

12 студзеня 2019 года  дзверы музея расчыніліся для ўсіх жадаючых даведацца пра цікавыя, крышку магічныя  традыцыі святкавання Калядных вечароў. У выставачнай зале, абсталяванай як вясковая хата, адбылося фальклорнае свята  “У калядны вечар”. На свята завіталі амаль што 20 гледачоў. Свята Каляды багата рознымі традыцыямі, таму калядная сустрэча распачалася з гаворкі аб традыцыях каляднай вячэры. Яе вялі Дзед, Бабуля і Ўнучка. Яны прыбралі па-святочнаму стол і падрыхтавалі 12 страў, запалілі свечку, абвязалі ножкі стала, каб сям’я крапчэйшай была, паклікалі Мароза куццю есці, як гэта рабілі нашыя продкі. Не абышлося на свяце без калядоўшчыкаў. З добрай каляднай песняй завітаў гурт ражаных:  Каза, Пеўнік, Бусел, Зорканоша. Галоўнай ў гурце, была Каза. Беларусы заўсёды лічылі яе сімвалам багацця і дабрабыту, таму трэба было добра адарыць Казу, каб наступны год быў шчаслівам і багатым. Калі гаспадары пачаставалі яе рознымі прысмакамі, Козачка весела гуляла з гледачамі ў гульню “Казу вадзіць”.  Бусел пагуляў у вясёлую беларускую гульню “Рэшата”. На працягу святочнага вечара ў зале панаваў добры настрой і атмасфера традыцыйнага святкавання Калядаў. Калі свята скончылася прысутныя рабілі фотаздымкі на памяць ў вясковым інтэр’еры.

Каляды ў госці да нас завіталі,

Здароў’я, бадзёрасці, шчасця жадалі

Зімовыя дзівосы мы будзем успамінаць,

Ды наступнага свята з несцярпеннем чакаць!

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(http://svisloch-museum.by/wp-content/uploads/2018/09/christelle-bourgeois-37353-unsplash-1.jpg);background-size: cover;background-position: center bottom;background-attachment: scroll;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 550px;}