Ресурс работает с апреля 2015 года

23-01-2016, 20:26   Раздел: Информация / Новости   Комментариев: 202  

Легенда аб паходжанні Свіслачы

Было гэта даўным-даўно, калі галоўны яцвяжскі бог вырашыў паглядзець як людзі жывуць і чым займаюцца. Спусціўся ён з нябёс і пайшоў ад вёскі да вёскі ў абліччы старца-жабрака.
Пасля доўгіх гадоў вандравання, прыйшоў у адно паселішча, якое знаходзілася ў пушчы. Яго жыхары, калі ўбачылі жабрака, пахаваліся і зачынілі свае хаты, каб не прыйшлося карміць і даваць прытулак незнаёмаму, чужому чалавеку.
Вялікі гнеў ахапіў бога, і вырашыў ён сурова пакараць скупых і негасцінных жыхароў паселішча. І ператварыў ён тое месца, дзе жылі гэтыя людзі, у балоцістае возера, якое захавалася да нашых дзён.
І пайшоў бог далей.Праз некалькі верст, на высокім узгорку, убачыў ён старэнькую хатку, дзе жылі Ізяслаў і Богуміла. Гэта былі набожныя, добрыя, сціплыя людзі. Яны ветліва запрасілі незнаемца ў хату іпачаставалі ад усяго сэрца той стравай, якую мелі.
Узрадаваўся бог і вырашыў аддзякаваць людзям. Раніцай, калі яны прачнуліся, то не паверылі ўласным вачам. Іх маленькая хатка ператварылася ў вялікі прыгожы палац.На стале стаялі розныя стравы на залатых талерках, а на гаспадарах была дарагая вопратка.
Голас бога: «Вялікі дзякуй Вам, Ізяслаў і Богуміла, за начлег, і ў знак маёй удзячнасці, я хачу падарыць Вам гэты палац. Жывіце доўга і шчасліва.”
Вакол палаца сталі сяліцца людзі, якія прыязджалі з далёкіх краін.Усе лічылі гэта месца благім. Бог знік, а на гэтым месцы застаўсятолькікамень з адпячаткам яго рукі.
З таго часу, хто да гэтага каменя дакранецца, той будзе жыць доўга ўшчасці і міры.
А назва гэтага паселішча – Свіслач.
скачать dle 10.3фильмы бесплатно
Обнаружили ошибку или мёртвую ссылку?
Выделите проблемный фрагмент мышкой и нажмите CTRL+ENTER.
В появившемся окне опишите проблему и отправьте уведомление Администрации ресурса.
Опубликовал admin   Прочитано (раз): 2106   |   Оставлено комментариев: 202
Распечатать
Другие статьи и новости по теме:

Мы находимся здесь
Реклама от google

«    Апрель 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30