Ресурс работает с апреля 2015 года

22-01-2016, 22:52   Раздел: Информация / Новости   Комментариев: 2  

Захаваем гісторыю для нашчадкаў

У 2016 годзе будзе праведзена рэканструкцыя гарадской плошчы, у рамках якой плануецца ўзвесці абеліск – помнік XVIII стагоддзя :
Захаваем гісторыю для нашчадкаў

Ён быў узведзены ўладальнікам мястэчка графам Вінцэнтам Тышкевічам на рыначнай плошчы. Абеліск сімвалізаваў славу Свіслачы, упрыгожваў яе і абараняў ад няшчасцяў. 20-мятровы абеліск з пазалочаным шарам і шпілем у сонечны дзень можна было ўбачыць за шмат кіламетраў.

Аб гэтым збудаванні складзена шмат легенд і паданняў. Па адным з іх – гэта велізарны громаадвод, дзякуючы якому не трэба было хвалявацца за драўляныя пабудовы, якія часта загараліся ад маланкі, і за ўраджай збажыны падчас спякоты. Па другім паданні абеліск сімвалізаваў знакамітыя Успенскія кірмашы, якія з шырокім размахам праходзілі штогод на цэнтральнай плошчы мястэчка, пачынаючы з 1791 года.

На плошчы ў гандлёвыя дні размяшчаліся сотні фурманак з таварам, завіхаліся тысячы людзей з розных куткоў Беларусі і шматлікіх краін. Падчас гандлю мястэчка ажывала: шпацыруючыя саноўныя асобы, стракатая вопратка замежных купцоў, публічныя атракцыёны з каруселямі і маскарадамі, танцы, спевы... Свіслач сапраўды “была падобна да Варшавы” – як пісаў Леон Патоцкі. Доўжылася ўсё гэта роўна месяц: з 25 жніўня па 25 верасня.

Існавала і легенда, у якой гаворыцца, што калі закладваўся першы камень пад абеліск, Тышкевіч быццам бы сказаў такія словы: “Пакуль гэты слуп будзе стаяць у Свіслачы, мястэчка будзе разбудоўвацца, багацець, квітнець і славіцца...”

Наогул, да паданняў і легенд можна адносіцца па-рознаму, бо не ў легендзе справа. Гаворка ідзе аб тым, каб аднавіць адзін з каштоўных помнікаў архітэктуры XVIII стагоддзя, якім ганарылася Свіслач.

Паважаныя свіслачане, тыя, каму неабыякава гісторыка-культурная спадчына, старажылы, у памяці якіх жывуць успаміны пра даваенную Свіслач, тыя, хто ў сямейных альбомах захаваў фотаздымкі пра былы выгляд рыначнай плошчы і помніць месцазнаходжанне абеліска, акажыце, калі ласка, дапамогу ў зборы матэрыялаў і дакументаў для аднаўлення гістарычнага помніка, каб захаваць нашчадкам памяць. Бо той, хто не помніць сваёй гісторыі, асуджаны на жыццё без будучыні.

Кантактныя тэлефоны: 3-51-94 – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,
3-32-92 – музей,
3-34-90 – рэдакцыя “Свіслацкай газеты”.
скачать dle 10.3фильмы бесплатно
Обнаружили ошибку или мёртвую ссылку?
Выделите проблемный фрагмент мышкой и нажмите CTRL+ENTER.
В появившемся окне опишите проблему и отправьте уведомление Администрации ресурса.
Опубликовал admin   Прочитано (раз): 703   |   Оставлено комментариев: 2
Распечатать
Другие статьи и новости по теме:
Мы находимся здесь
Реклама от google

«    Апрель 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30